16 кастрычніка пачынаецца суд над аналітыкам і палітвязнем Андрэем Паротнікавым, паведамляе «Еўрарадыё». Яго абвінавачваюць па пяці крымінальных артыкулах: «здрада дзяржаве», «змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу ўлады», «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання» і «перашкода ў здзяйсненні выбарчых правоў».
Справу разгледзіць Мінскі абласны суд. Суддзя - Вячаслаў Тулейка, які вядомы палітычнымі прысудамі. Пасяджэнні будуць праходзіць у закрытым рэжыме.
Андрэю Паротнікаву 46 гадоў. У маладосці служыў у міліцыі. Вядомы як палітычны і вайсковы аналітык, вёў аналітычны рэсурс Belarus Security Blog. У 2022 годзе Андрэя Паротнікава дыктатар Лукашэнка пазбавіў звання капітана міліцыі запаса.
КДБ яго затрымаў на пачатку вясны 2023 года. Беларускія праваабаронцы прызналі Андрэя Паротнікава палітвязнем. Вядома, што ён не прызнае віны ў «здрадзе дзяржаве».
вс