«Усё сведчыць аб тым, што Беларусь падтрымлівае Расію ў ваенных дзеяннях сваёй інфраструктурай, тэрыторыяй і за кошт свайго насельніцтва. Я маю на ўвазе, Беларусь відавочна робіць гэта не з пазіцыі сілы, і гэта азначае, што гэта наносіць шкоду краіне», — заявіў, выступаючы перад журналістамі, генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ.
Кіраўнік альянсу падкрэсліў, што беларуская ўлада «дапамагае і падтрымлівае Пуціна ў ваенных дзеяннях супраць Украіны, і гэта павінна спыніцца», але гэта павінны зрабіць «беларускія палітыкі і беларускі народ».
На думку Рутэ, у дадзены момант Беларусь пакутуе з-за таго, што Лукашэнка, які яе ўзначальвае, аказвае такую падтрымку Расіі «з пазіцыі слабасці».
@dw_belarus/вх