Аляксандр Памідораў з’ехаў з Беларусі ў снежні 2021 года.
Цяпер музыка сур’ёзна захварэў — двухбаковы сярэдні атыт, праз што ён не чуе нармальна.
«Апроч таго, з’явіліся праблемы з суставамі ног, і зараз я не магу выконваць фізічную працу, якой зарабляў на жыццё апошнія чатыры гады — як у Беларусі, так і за мяжой. А праз праблемы з вушамі, я не змагу выступаць з канцэртамі бліжэйшым часам».
Памідораў просіць дапамогі, каб аплаціць арэнду жылля, набыць лекі, прайсці абследаванне ў некалькіх спецыялістаў: лор, стаматолаг і траўматолаг-артапед, і на базавы набор прадуктаў, каб падтрымліваць сілы — патрэбна сабраць каля €3000.
«Мне сапраўды вельмі няёмка прасіць, але іншага выйсця няма», — дзеліцца музыка.
Збор для Аляксандра Памідорава адкрыты на «Байсол».
Паводле Наша Ніва/яс