Беларуская Служба

Прадстаўнік Дзярждэпу ЗША наведаў Мінск і правёў сустрэчу ў МЗС - «Белсат»

18.10.2024 12:01
15 кастрычніка амбасада ЗША ладзіла ў Мінску невялікі прыём для прадстаўнікоў іншых замежных прадстаўніцтваў у сувязі з візітам у Беларусь чыноўніка Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША Кевіна Дойла.
   i
Амбасада ЗША ў МiнскуФота: Diego Torriani / Google Maps

Паводле крыніц «Белсату», Беларусь днямі наведваў прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША. У Мінску ў яго ў тым ліку адбыліся сустрэчы ў Міністэрстве замежных справаў. Афіцыйных паведамленняў пра гэта не было.

15 кастрычніка амбасада ЗША ладзіла ў Мінску невялікі прыём для прадстаўнікоў іншых замежных прадстаўніцтваў у сувязі з візітам у Беларусь чыноўніка Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША Кевіна Дойла. Дойл не ёсць высокапастаўленым прадстаўніком Дзяржаўнага дэпартаменту, і ягоны візіт прэзентаваўся як досыць руцінная справа.

Паводле звестак «Белсату», Кевін Дойл разам з часовым павераным ЗША Пітэрам Каўфманам меў сустрэчу з прадстаўнікамі МЗС Беларусі, на якой у тым ліку абмяркоўваўся лёс палітвязняў. Перамовы не ўнеслі яснасці ў сітуацыю.

«Дзяржаўны дэпартамент падтрымлівае афіцыйныя кантакты з Міністэрствам замежных справаў Беларусі, каб гарантаваць, што мы можам здзяйсняць звычайную дыпламатычную камунікацыю і абараняць нацыянальныя інтарэсы ЗША ад імя грамадзянаў ЗША», — паведаміў «Белсату» Колін Сміт, супрацоўнік у сувязях з грамадскасцю аддзелу ў справах Беларусі амбасады ЗША ў Літве.

яс