Адзначаецца, што на мінулым тыдні памежнікі, якія патрулююць міжнародную трасу Е67, і супрацоўнікі Ковенскай тэрытарыяльнай мытні праверылі на адной з заправак грузавік mercedes benz. За рулём фуры знаходзіўся грамадзянін Беларусі.
«Хоць кіроўца сцвярджаў, што вязе груз мэблі ў Заходнюю Еўропу, афіцэры былі здзіўлены тым, што два заднія паддоны ўнутры паўпрычэпа былі загружаны зусім не мэбляй, а… печывам», — расказалі ў мытні.
Для высвятлення сітуацыі грузавік быў надгледжаны больш дэталёва.
Як высветлілася, акрамя печыва фура незаконна перавозіла і груз цыгарэт. У ёй знайшлі 572 тысячы пачкаў NZ Gold, «Мінск», Queen Superslims, а таксама Winston і Camel беларускай вытворчасці.
Агульны кошт кантрабанды, паводле ацэнак літоўскай мытні, склаў 2,6 мільёна еўра і стаў рэкордным у гэтым годзе.
Па факце незаконнага захоўвання падакцызных тавараў пачата дасудовае расследаванне.
Фура і груз, які перавозіўся, былі затрыманыя, кіроўца арыштаваны на тры месяцы.
вх