Стала вядома, што кампанія прадала свой бізнэс у Беларусі і РФ групе «Арнэст» Аляксея Сагала (вытворца «Дыхлафосу»).
«Сёння кампанія Unilever завяршыла продаж свайго расійскага даччынага прадпрыемства ГК «Арнэст», расійскаму вытворцу парфумерыі, касметыкі і тавараў для дома. Продаж уключае ў сябе ўвесь бізнэс Unilever ў Расіі і чатыры яе завода ў краіне. Наш бізнэс у Беларусі таксама ўключаны ў продаж», — паведамілі ў Unilever.
Кампанія Unilever з'яўляецца вытворцам больш за 400 розных брэндаў касметыкі, бытавой хіміі і прадуктаў харчавання. Напрыклад, яны валодаюць прадукцыяй Rexona, Dove, Axe, Cif, Domestos, Lipton, Brooke Bond, «Бяседа» і г.д.
У Беларусі працуе прадстаўніцтва холдынгу «Юнілевер Русь». Таксама кампанія да 2016 года валодала размешчанай у Гомелі фабрыкай «Інгман марожанае».
З пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне з Беларусі сышлі або абмежавалі дзейнасць не менш як 160 кампаній.
motolko.help/вх