Беларуская Служба

За суткі беларусы сабралі для Аляксандра Памідорава больш за 6 тысяч еўра

19.10.2024 11:36
Быў аб'яўлены збор на € 3000, але сабрана ўжо € 6100.
Аляксандр ПамідораўПольскае радыё/П.Залескі


За суткі беларусы сабралі для Аляксандра Памідорава ўдвая больш грошай, чым патрабавалася, паведамляе Еўрарадыё.

Напярэдадні музыка распавёў, што моцна захварэў і папрасіў дапамогі.

Быў аб'яўлены збор на € 3000, але сабрана ўжо € 6100.

Памідораў вымушана з’ехаў з Беларусі ў снежні 2021 года. За мяжой ён зарабляе канцэртамі і працуе грузчыкам, але пакуль працаваць не можа.

Музыка захварэў на двухбаковы сярэдні атыт. Таксама ў яго выявілася праблема з суставамі.

яс