19 кастрычніка беларускія вайскоўцы адправіліся на вучэнні ў Расію. Як паведамляюць у Міністэрстве абароны, падрыхтоўка будзе праходзіць у адным з навучальна-баявых цэнтраў.
Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл генерал-маёра Уладзіміра Белага, беларусаў адпраўляюць на вучэнні, «каб яны маглі пераняць перадавыя методыкі падрыхтоўкі войскаў для далейшага ўкаранення іх у практыку падрыхтоўкі сваіх воінскіх часцей».
— Пасля вяртання дадому яны змогуць давесці да сваіх камандзіраў, падраздзяленняў усё тое лепшае і новае, што ёсць у практыцы Узброеных Сіл Расіі. Лепшыя з іх пасля навучання стануць штатнымі інструктарамі ў беларускіх злучэннях і воінскіх часцях, заявіў генерал-маёр Уладзімір Белы.
euroradio.fm/яс