«У сувязі з частымі пралётамі беспілотных лятаючых апаратаў над тэрыторыяй Гомельскай вобласці просім надаць увагу бяспецы жыхароў Хойніцкага раёна. У першую чаргу гаворка ідзе пра дзяцей, якія наведваюць дзіцячыя сады і школы», — гаворыцца ў звароце.
Аўтары петыцыі адзначаюць, што нядаўнія падзеі пацвярджаюць пагрозу. Так, у пачатку верасня 2024 года ў Гомелі адбылося падзенне збітага БПЛА, што прывяло да пашкоджання будынка на ўскраіне горада. Хоць пацярпелых не было, гэта падкрэслівае патэнцыйную небяспеку падобных здарэнняў для грамадзянскіх аб'ектаў, дадаюць аўтары.
Да таго ж, прыводзяць яны аргумент ад Міністэрства абароны, якое зафіксавала некалькі выпадкаў парушэння паветранай прасторы краіны з боку замежных беспілотнікаў.
«У сітуацыі, якая склалася, мы асабліва перажываем за нашых дзяцей. У нашым раёне дзейнічае каля двух дзясяткаў дашкольных і сярэдніх навучальных устаноў. Кожны дзень, адпраўляючы туды дзяцей, мы не знаходзім сабе месца. Лічым, што органы ўлады і армія абавязаны забяспечыць дзейсную абарону сваіх грамадзян усімі магчымымі сродкамі. Настойліва просім абсталяваць навучальныя ўстановы Хойніцкага раёна сродкамі радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ). Іх можна ўсталяваць на дахах адукацыйных устаноў», — звяртаюцца да ўладаў мясцовыя жыхары.
Упраўленне па зваротах грамадзян Гомельскага аблвыканкамы прыслала адказ, што накіравала петыцыю ў Галоўнае ўпраўленне адукацыі аблвыканкама.
nashaniva.com/вх