Беларуская Служба

За наведванне палітычных працэсаў у Брэсце судзяць Віталя Чопіка

21.10.2024 11:20
Пасля затрымання мужчыну дастаўлялі ў шпіталь на хуткай са слядамі моцнага збіцця.
.
.фота: Вясна

У Брэсцкім абласным судзе 21 кастрычніка распачынаецца суд над 41-гадовым Віталём Чопікам, якога затрымалі сем месяцаў таму за наведванне палітычна матываваных судоў.

Цяпер мужчыну абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Справу прызначаны весці Яўген Брэган.

Пасля затрымання мужчыну дастаўлялі ў шпіталь на хуткай са слядамі моцнага збіцця, а колер твару Чопіка быў жоўтым (што можа казаць аб пашкоджанні печані праз збіццё).

Вясна/ав