Беларуская Служба

Толькі адзін раённы суд сёлета разгледзеў 304 «экстрэмісцкія» справы

28.10.2024 12:17
У ліпені-верасні ў Беларусі прайшло не менш за 400 судоў паводле адміністрацыйных справаў, распачатых за палітыку. 
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

Толькі адзін Ленінскі раённы суд Гродна ў 2024 годзе разгледзеў 304 «экстрэмісцкія» справы (на Гродзеншчыне актыўна змагаюцца з «экстрэмізмам» і ў Астравецкім раёне). Людзей судзілі па артыкуле 19.11 КаАП - за распаўсюджванне «экстрэмісцкай» інфармацыі. Частка людзей была аштрафаваная, распавяла ў інтэрв'ю газеце «Вячэрні Гродна» суддзя Алена Пятрова. 

Яна прывяла адзін з апошніх прыкладаў. У кастрычніку жыхарка Гродна на сваёй старонцы ў vk.com «захоўвала інфармацыйную прадукцыю, якая ўключаная ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Гэта прызналі «адміністрацыйным правапарушэннем» і прызначылі штраф – 1 тыс. 200 рублёў. Мабільны тэлефон канфіскавалі. 

У ліпені-верасні ў Беларусі прайшло не менш за 400 судоў паводле адміністрацыйных справаў, распачатых за палітыку. Самы распаўсюджаны артыкул - «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Паводле яго асудзілі як мінімум 380 чалавек. Нядаўна генпракурор атрымаў ад Лукашэнкі заданне вывучыць справы асуджаных «экстрэмістаў», паведамляе «Еўрарадыё».

вс