У расійскім пасёлку Сілікатная Ульянаўскай вобласці 22 кастрычніка адкрылі помнік «ветэранам баявых дзеянняў, удзельнікам лакальных войнаў і ўзброеных канфліктаў» і адлюстравалі на граніце вайскоўца ў форме НАТА. Пра гэта паведаміў Тэлеграм-канал Astra у аўторак, 29 кастрычніка.
На мануменце выяўлены салдат з амерыканскай штурмавой вінтоўкай і ў форме НАТА. На гэта звярнулі ўвагу мясцовыя жыхары.
Пасля скандала помнік дэмантавалі
На пытанне аб тым, ці сімвалізуе салдат войска НАТА, адказаў Z-актывіст Данііл Ібетаў, які выбіраў партрэт для помніка. Ён сказаў, што вінтоўка на фота трафейная.
«Калі мы бралі горад Бахмут, многія з маіх баявых таварышаў, уключаючы мяне, выкарыстоўвалі трафейныя М16 і М4. Гэтыя вінтоўкі прыйшліся нам па душы, і я асабіста выбіраў іх для нашага мастака, які стварыў гэты помнік», – заявіў Ібетаў, не патлумачыўшы чаму вайсковец у форме НАТА.
Пасля скандалу ў сацсетках помнік салдату ў форме НАТА быў дэмантаваны.
вс