Беларуская Служба

Беларусь пакідае амерыканскі сэрвіс таксі

28.10.2024 18:07
Сэрвіс таксі прыняў рашэнне карэктаваць свае планы «з-за геапалітычнай сітуацыі ў Беларусі» і звязаных з гэтым рызык.
Таксі wal_172619/pixabay.com/CC0 Public Domain

Амерыканскі сэрвіс таксі Lyft ліквідуе беларускую юрыдычную асобу «Ліфт БіЭлЭр». Такая інфармацыя з’явілася на сайце Адзінага дзяржаўнага рэгістра.

Афіцыйны працэс ліквідацыі кампаніі быў запушчаны 14 кастрычніка па рашэнні ўладальніка. Аб намеры Lyft спыніць бізнэс у Беларусі стала вядома яшчэ ў лютым, паведамляе Devby.io.

Сэрвіс таксі прыняў рашэнне карэктаваць свае планы «з-за геапалітычнай сітуацыі ў Беларусі» і звязаных з гэтым рызык, распавядалі супрацоўнікі на ўмовах ананімнасці.

Кампанія ў адказе на запыт devby тады паведаміла аб рашэнні «скараціць прысутнасць у Беларусі», але не згадвала аб закрыцці.

«Гэта будзе адбывацца ў некалькі этапаў на працягу 2024 года, многія члены каманды змогуць далей аказваць паслугі Lyft. Мы цэнім уклад каманды з Беларусі, і наш прыярытэт - падтрымаць іх у працэсе выбару далейшага шляху», - адзначалі ў Lyft.

Частка супрацоўнікаў мінскага офіса зможа працягнуць працу ў Польшчы. Lyft паведаміла супрацоўнікам, што не плануе адкрываць юрыдычную асобу ў Польшчы, а будзе працаваць праз Poland PEO.

PEO (Professional Employer Organization) - гэта знешняя платформа, якая прадстаўляе паслугі аўтсорсінгу HR для кліентаў B2B, дазваляючы кампаніям наймаць супрацоўнікаў па ўсім свеце, выконваючы ўсе патрабаванні і пазбягаючы неабходнасці ствараць замежную юрыдычную асобу.

вс