Беларуская Служба

Палітвязень Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі ўжо 600 дзён

29.10.2024 08:40
У снежні 2021 года Сяргей Ціханоўскі быў прыгавораны лукашысцкім судом да 18 гадоў пазбаўлення свабоды.
,
Малюнак, які дзеці Сяргея Ціханоўскага даслалі яму ў адным з лістоў у турму Фота прадастаўленае Офісам Святланы Ціханоўскай

Вось ужо 600 дзён Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі ад свету. У яго няма магчымасці бачыць сям'ю, абменьвацца лістамі ці атрымаць хоць бы слова падтрымкі ад сяброў.

Святлана Ціханоўская часта кажа, што менавіта муж дае ёй сілы. І гэтая сувязь, нягледзячы на ўсё, не перарываецца, паведамляе Офіс дэмакратычнай лідаркі.


Сяргея Ціханоўскага, папулярнага ў Беларусі блогера і кандыдата ў прэзідэнты, затрымалі 29 мая 2020 года на перадвыбарчым пікеце ў Гродне ў выніку правакацыі сілавікоў. Гэты дзень стаў пачаткам масавых перадвыбарчых рэпрэсій.

У снежні 2021 года Сяргей Ціханоўскі быў прыгавораны лукашысцкім судом да 18 гадоў пазбаўлення свабоды. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Потым яго перавялі на турэмны рэжым і прызначылі яшчэ 1,5 года пазбаўлення свабоды.

вс