Беларуская Служба

Беларусы збіраюцца на матч «Легіі» з мінскім «Дынама» ў Варшаве

07.11.2024 16:29
«Бярыце як мага больш сцягоў і атрыбутыкі НАШЫХ колераў», — заклікаў канал фанатаў «Дынама».
 .    .
Футбольны мяч. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Alexander Fox/pixabay.com/CC0 Public Domain

7 лістапада ў Варшаве адбудзецца футбольны матч Лігі канферэнцый паміж варшаўскай «Легіяй» і мінскім «Дынама». Сустрэчы з энтузіязмам чакаюць беларускія фанаты, паведамляе «Наша Ніва».

«Гэты матч - найлепшая магчымасць нагадаць свету пра тое, што адбываецца з Беларуссю, у Беларусі. У звязку з гэтым аб'яўляецца агульны збор на гульню! » - напісаў канал фанатаў «Дынама» «Zrobleny ū Miensku».



Фаны беларускага клуба заклікаюць: «Купляйце квіткі на стадыён (на кожны сектар, на кожныя месцы), бярыце як мага больш сцягоў і атрыбутыкі НАШЫХ колераў». Яны таксама просяць тых, каму гэта істотна, не забываць аб прыватнасці, браць «каптуры, цёмныя акуляры, маскі/шалі і г.д.)».

«Там добры стадыён на 40 тысяч гледачоў, шмат балельшчыкаў, атмасфера. Нам галоўнае — паказаць добры футбол. На астатняе мы не будзем зважаць. Мне здаецца, усё пройдзе добра», — сказаў гулец мінскага «Дынама» Мікіта Дземчанка ў інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 5».

«Дынама» ідзе на першым месцы чэмпіянату Беларусі.

Матч стартуе ў Варшаве ў 20:45 па мінскім часе.

аз

Матч «Легія» – «Дынама» ў Варшаве адбудзецца без заўзятараў з Беларусі

15.10.2024 12:30
Чаго баіцца клуб з Мінска? Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра «ідэалагічныя справы».