Беларуская Служба

Павышаны падатак на люксавае аўто заплацяць каля 1200 беларусаў

07.11.2024 17:30
Паводле ўладаў, гэта дзеля прынцыпу сацыяльнай справядлівасці.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. NoName_13/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі каля 1 200 уладальнікаў аўто класа «люкс». Такую лічбу назваў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка, паведамляе «Еўрарадыё».



Налета ў Беларусі з уладальнікаў люксавых аўто пачнуць браць павышаны маёмасны падатак. Згодна з новым варыянтам Падатковага кодэкса для аўтамабіляў класа «люкс», маладзейшых за тры гады, падатак вырасце ў дзесяць разоў.

Міністр заявіў, што гэтае рашэнне не звязана з дадатковым пошукам грошай. Паводле яго, у гэтым выпадку больш правільна казаць пра сацыяльную справядлівасць.

аз