Ад 11 лістапада мытня Літвы ўводзіць больш строгі кантроль на мяжы за вывазам з Еўрасаюза тавараў падвойнага прызначэння.
Напрыканцы верасня Літва прыняла рашэнне дэнансаваць пагадненне аб супрацы з Беларуссю ў мытнай сферы, інфармуе «Еўрарадыё».
Як паведамляецца на сайце літоўскага ведамства, пад узмоцнены кантроль трапяць пераважна фірмы-экспарцёры, а не звычайныя грамадзяне.
Таварамі падвойнага прызначэння лічацца тыя, што могуць выкарыстоўвацца для ваенных дзеянняў ці для вытворчасці прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў ваенных мэтах.
Асаблівую ўвагу літоўскія мытнікі будуць надаваць электроніцы — чыпам, мікрасхемам ды іншым электронным кампанентам. «Таксама будзе больш строгі кантроль над экспартам тавараў, на якія распаўсюджваюцца выключэнні з санкцыйнага рэгламенту, такіх як медыка-дыягнастычнае абсталяванне, розныя механізмы, іх дэталі і аналагічныя тавары», - гаворыцца ў паведамленні.
вс