Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская прыбыла ў Берлін. 9 лістапада яна возьме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 35-годдзю падзення Берлінскай сцяны. Пра гэта яна паведаміла ў сваім акаўнце ў сацсетцы Х.
Падзенне сцяны Ціханоўская назвала «важнай вяхой у барацьбе за свабоду ў Еўропе».
«З нецярпеннем чакаю сустрэчы з палітыкамі, актывістамі і прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі», - напісала выбраная прэзідэнт Беларусі.
Берлінская сцяна - назва комплексу інжынерна-тэхнічных збудаванняў і ўмацаванняў з абсталяванай забароненай зонай, збудаваных камуністычнымі ўладамі ГДР па ўказанні кіраўніцтва СССР вакол дэмакратычнага Заходняга Берліна па лініі размежавання. Існавала з 13 жніўня 1961 года па 9 лістапада 1989 года. Разбурэнне сцяны стала сімвалам аб’яднання Германіі і дэмакратызацыі Еўропы, зазначае «Позірк».
вс