а такіх абмежаванняў палітык аднёс «забароны вяртацца на радзіму або бачыцца са сваякамі».
«Мы бачым прыклад Польшчы, дзе падобных абмежаванняў няма, і, зыходзячы з гэтага, мяркуем, што такую палітыку маглі б праводзіць і ў Літве», — падкрэсліў Палуцкас.
Я нагадаю, што беларусаў мы, як дзяржава, запрасілі самі. Запрасілі, імкнучыся стварыць для іх дэмакратычныя і бяспечныя ўмовы для жыцця, працы і адкрыцця бізнесу, пасля таго як спадар Лукашэнка ў чарговы раз — у двукоссі — “перамог на выбарах” у Беларусі», — сказаў ён.
Характарызуючы грамадзян Беларусі, якія пражываюць у Літве, Палуцкас адзначыў, што ў яго «язык не павернецца казаць, быццам яны "робяць нешта дрэннае"».
«Яны сапраўды ўносяць свой уклад у нашу эканоміку, з’яўляюцца ўдзельнікамі рынку працы. Ніхто з іх не стаіць на біржы працы з працягнутай рукой, просячы сацыяльную дапамогу», — заявіў палітык.
У Літве ў дачыненні да грамадзян Беларусі дзейнічае шэраг абмежаванняў: на ўезд у краіну аўтамабіляў з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі, увоз прадуктаў харчавання і інш.Таксама пачасціліся выпадкі пазбаўлення ВНЖ па меркаваннях «нацыянальнай бяспекі».
Другі тур выбараў у Сейм Літвы адбыўся 27 кастрычніка. Сацыял-дэмакратычная партыя, якая раней знаходзілася ў апазіцыі, па выніках цяперашняй электаральнай кампаніі абышла ўсіх сваіх апанентаў і атрымала 52 з 141 мандата (у мінулым скліканні — 14). На другім месцы аказаўся лідар кіроўнай кааліцыі мінулага склікання — партыя «Саюз Айчыны — Хрысціянскія дэмакраты Літвы», гэтая палітычная сіла атрымала 28 крэслаў. На трэцім месцы аказалася партыя «Зара Нёмана», у якой 20 крэслаў.
У новае скліканне Сейма таксама прайшлі прадстаўнікі партый «Саюз дэмакратаў У імя Літвы» (14 мандатаў), «Рух лібералаў» (12), «Саюз сялян і зялёных Літвы» (8), «Выбарчая акцыя палякаў Літвы — Саюз хрысціянскіх сем’яў» (3), «Нацыянальнае аб’яднанне» (1), «Свабода і справядлівасць» (1), а таксама незалежныя кандыдаты (2).
8 лістапада стала вядома, што сацыял-дэмакраты, «Зара Нёмана» і «Саюз дэмакратаў У імя Літвы» дамовіліся аб стварэнні кіруючай кааліцыі.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі Літва стала адной з асноўных краін, у якую тысячы беларусаў пераехалі, ратуючыся ад рэпрэсій. У Вільнюсе размешчаны Офіс беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
pozirk.online/вх