Лідарка аб'яднанай беларускай апазіцыі возьме ўдзел ва ўрачыстай вячэры з палітыкамі і лідарамі грамадзянскай супольнасці і творчых аб'яднанняў, у памятнай цырымоніі з нагоды падзей 9 лістапада 1989 года, а таксама ў роспісе часткі сцяны разам з беларускімі і ўкраінскімі актывістамі.
У пятніцу 8 лістапада Ціханоўская ўдзельнічала ў прэсавай канферэнцыі каля Брадэнбургскай брамы — разам з мэрам Берліну Каем Вэгнерам, з іранскай журналісткай, змагаркай за правы жанчын Масіх Алінэджад, з адным з лідараў Венесуэльскай апазіцыі Леапольдам Лопэсам і з былой федэральнай камісаркай па запісах Штазі Мар’янай Біртлер.
У праграме візіту — некалькі інтэрв'ю міжнародным СМІ.
Візіт запланаваны на 8–9 лістапада.
Берлінская сцяна раздзяляла Берлін на Заходні і Усходні з 13 жніўня 1961 г. па 9 лістапада 1989 г. даўжыня муру была 155 кіламетраў. Першапачаткова сцяна была пабудаваная, каб прадухіліць уцёкі жыхароў Усходняга Берліна на Захад, сцяна пастаянна пашыралася Сацыялістычнай адзінай партыяй Германіі (SED) для стварэння узмоцненай ахоўнай бар'ернай сістэмы. Вядома, што мінімум 136 чалавек загінулі, спрабуючы праз сцяну ўцячы з Усходу на Захад. Падзенне сцяны ў лістападзе 1989 г. канчаткова паклала канец сацыялістычнай сістэме. Берлінскі мур быў адным з самых вядомых сімвалаў халоднай вайны і падзелу Германіі.
Паводле svaboda.org/вх