У Італіі сурагатнае мацярынства было крыміналізавана 20 гадоў таму. Таму італьянскія пары карысталіся паслугамі сурагатнага мацярынства за мяжою, дзе ёсць спецыялізаваныя клінікі. Дзяцей, якія нарадзіліся такім чынам, перавозілі ў Італію на падставе пасведчання аб бацькоўстве.
Новы закон, які распаўсюджваецца толькі на грамадзян Італіі, прадугледжвае пакаранне да двух гадоў пазбаўлення волі і штраф у мільён еўра за карыстанне паслугамі сурагатнага мацярынства за мяжой.
Прэм'ер-міністр Джорджыя Мелоні заявіла, што сурагатнае мацярынства - гэта выкарыстанне цяжкага становішча жанчын, гандаль іх целамі і дзецьмі. На думку левай апазіцыі, гэта вяртанне ў сярэднявечча і падзел дзяцей на лепшых і горшых.
IAR/вх