Беларуская Служба

Доктар Андрэй Масквін: Калі трэба нешта параіць да чытання пра Другую сусветную вайну, мы раім творы Быкава

16.11.2024 15:30
Гэтымі днямі ў Варшаве праходзіць фестываль PRADMOVA. Мерапрыемствы будуць адбывацца на працягу чатырох дзён — да 18 лістапада.
.
.Беларуская служба Польскага радыё / Radyjo.net

Распачаўся фестываль з публічнай дыскусіі «Доўгая дарога ад Быкава» з удзелам пісьменнікаў Святланы Курс і Андрэя Хадановіча, прафесара Варшаўскага ўніверсітэту, доктара Андрэя Масквіна.

— Вайна — сітуацыя экстрэмальная, мы ніколі не ведаем, як чалавек будзе паводзіцца ў экстрэмальнай сітуацыі. Гэта непрадказальна, ты не можаш навучыцца гэтаму. Але войны паўтараюцца, яны былі і ёсць. Гэта адбываецца па ўсім свеце, нават калі мы гэтага не хочам, — разважае Андрэй Масквін. — Адны шукаюць нагоду, каб забіць іншага чалавека і потым тлумачаць нам сваю матывацыю, іншыя бягуць, а трэція імкнуцца захаваць годнасць. Але галоўнае —  войнаў немагчыма пазбегнуць.

Цяпер мы жывём у складанай сітуацыі, бо мы не ведаем што ж насамрэч адбываецца, а  людзі, якія каментуюць такія падзеі, надзвычай актыўныя, нават больш актыўныя, чым баявыя дзеянні. І гэта пужае, бо невядома як рэагаваць.

— Ці можна літаратура аўтараў мінулага стагоддзя быць актуальнай для сучасных маладых людзей? Усё ж яны прызвычаеныя да іншага тыпу інфармацыі, можа быць, больш лёгкай.

— Так, бо гэта добрая літаратура. Калі трэба нешта параіць да чытання, то мы раім творы Быкава, бо гэта добрая літаратура пра Другую сусветную вайну, пра беларускую сітуацыю і пра чалавека на вайне.

Праграму фестывалю PRADMOVA глядзіце ТУТ.

вх