Беларуская Служба

Беларускія памежнікі знайшлі ў балоце каля мяжы з Польшчай цела замежніка

16.11.2024 14:45
Гродзенскія памежнікі знайшлі ў балоце каля польскай мяжы труп грамадзяніна Йеменскай Рэспублікі
  - .  .
Мігранты на беларуска-польскай мяжы. Ілюстратыўны здымак.Straż Graniczna

Пра гэта паведамляе прэс-служба Памежнага каміта Беларусі.

Цела чалавека было знойдзена памежнікамі яшчэ 15 лістапада, але паведамленне пра гэта апулікавана сёння. На месцы працуе следча-аператыўная група.

Беларускія, літоўскія, польскія і латвійскія праваабаронцы паведамляюць, што за час гуманітарнага крызісу на мяжы Беларусі і ЕС маглі загінуць больш за 150 мігрантаў. Да канца сакавіка 2024 года было зарэгістравана 116 смерцяў.

mediazonaby.com/вх