У Гродзенскім абласным судзе 11 лістапада пачалі разгляд крымінальнай справы супрауь Дзмітрыя Голуба паводле трох крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Працэс вядзе суддзя Дзмітрый Бубенчык.
Пра затрыманне Дзмітрыя стала вядома 7 сакавіка. Ён паведамлялася ў праўладных тг-каналах, мужчына нібы ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту, а таксама пакідаў абразлівыя каментары пра сілавікоў і расійскіх вайскоўцаў.
9 лістапада суддзя суда Лепельскага раёна Наталля Сушко асудзіла ляснічага Красналуцкага лясніцтва Лепельскага лясгаса Віталя Вонсіка па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), паведамляе @vitebsk_info.
Вынік судовага пасяджэння высвятляецца. Дарэчы ў 2015 годзе імя Вонсіка было занесена на Дошку гонару Чашніцкага раёна.
Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл