Беларуская Служба

Апошняй ноччу ў Беларусь заляцела восем расійскіх «Шахедаў»

12.11.2024 12:24
Назад ва ўкраінскую паветраную прастору дакладна вярнуліся чатыры з васьмі БЛА.
«Шахед»Anelo/Shutterstock

У ноч з 11 на 12 лістапада ў Беларусь з Украіны заляцела як мінімум восем расійскіх ударных дронаў «Шахед», паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн». 

Дроны прайшлі праз «беларускі калідор» і ляцелі ў напрамку Брагіна і Гомеля. 

Беларуская ваенная авіяцыя па трывозе ў паветра не падымалася. 

Назад ва ўкраінскую паветраную прастору дакладна вярнуліся чатыры з васьмі БЛА. Украінскія паветраныя сілы паведамілі, што два дроны зніклі над тэрыторыяй Беларусі.

З ліпеня да канца кастрычніка ў паветраную прастору Беларусі заляцела 106 расійскіх «Шахедаў».

вс