У Бабруйску 12 лістапада пачалі разглядаць справу 52-гадовага палітвязня Сяргея Канавалава. Адміністрацыя бабруйскай калоніі № 2 ініцыявала завядзенне справы супраць Канавалава за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Цяпер яму могуць дадаць яшчэ адзін год пазбаўлення свабоды. Працэс будзе весці суддзя Павел Карцінін, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
У верасні 2022 года Сяргея Канавалава прыгаварылі па крымінальнай справе аб «распальванні нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці» і аб «падрыхтоўцы да здзяйснення акта тэрарызму». Яму прысудзілі 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 300 базавых велічынь.
Канавалаў працаваў на Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі ў Віцебскім аддзяленні Беларускай чыгункі. Быў затрыманы 6 сакавіка 2022 года. Згодна з дадзенымі МУС, мужчына нібыта планаваў вывядзенне са строю сістэм, якія забяспечваюць бяспеку чыгуначнага руху.
вс