Беларуская Служба

Атрад беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор» спыніў існаванне

12.11.2024 21:07
Атрад «Тэрор» быў створаны ў 2022 годзе. 
Байцы атраду «Тэрор» крыніца: Тэлеграм-канал атраду «Тэрор»

Атрад беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне «Тэрор» заявіў пра спыненне свайго існавання. Пра гэта байцы паведамілі ў сваім Тэлеграм-канале. 

«Сябры, «АСП Тэрор» спыніў сваё існаванне. Частка байцоў падраздзялення спецыяльнага прызначэння перайшла ў спецназ ваеннай разведкі Мінабароны, частка баявых задач не выконвае. Мы шырока заяўляем аб гэтым, каб спыніць спекуляцыі нашым добрым імем, каб загадзя сарваць спробы збору грошай пад эгідай «АСП Тэрор» і зрабіць немагчымым распаўсюд інтэрв'ю ад нашага імя», — гаворыцца ў паведамленні. 

Прычыны спынення існавання падраздзялення не называюцца. 

Атрад «Тэрор» быў створаны ў 2022 годзе. Ён быў названы ў гонар загінулага байца-каліноўца Дзмітрыя Апанасовіча «Тэрора».

вс