Міністэрствам інфармацыі ў рамках паўнамоцтваў, устаноўленых заканадаўствам, на пастаяннай аснове вядзецца работа па выяўленні і недапушчэнні распаўсюджвання дэструктыўнай літаратуры, у тым ліку якая ўплывае на духоўна-маральную сферу як важны складальнік нацыянальнай бяспекі.
У цяперашні час у кнігарнях, буйных гандлёвых сетках і інтэрнэт-крамах маюцца ў продажы друкаваныя выданні, якія скажаюць гістарычную праўду і справядлівасць, прапагандуюць нетрадыцыйныя сексуальныя адносіны, рэлігійную нецярпімасць, гвалт, жорсткасць і парнаграфію, якія распальваюць варожасць і нянавісць, папулярызуюць субкультуры, а таксама выданні аб палавым выхаванні дзяцей, здольныя аказаць негатыўны ўплыў на іх фізічнае і псіхічнае развіццё, сказіць уяўленне аб сапраўдных сямейных каштоўнасцях.
Прымаючы да ўвагі вышэйпададзенае, а таксама з мэтай захавання маральных каштоўнасцяў і традыцый беларускага народа, Міністэрства інфармацыі патрабуе: распаўсюджвальнікам друкаванай прадукцыі самастойна правесці рэвізію друкаваных выданняў, якія рэалізуюцца арганізацыяй, і выключыць з продажу друкаваныя выданні, распаўсюджванне якіх здольнае нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.
аз