Беларуская Служба

За «перашкоду выбарам і рэферэндуму» з 2020 года ў Беларусі асудзілі 20 чалавек

13.11.2024 16:01
Паводле праваабаронцаў, па справах за выбары-2020 агулам былі асуджаны восем чалавек, а за рэферэндум-2022 – 12.
СудInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёлетняя выбарчая кампанія перайшла ў актыўную фазу: з сёмага лістапада па шостае снежня ў Беларусі збіраюць подпісы за «вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты», а падстаўныя кандыдаты пачалі здымаць свае кандыдатуры.



Паводле інфармацыі «Вясны» з 2020 года асудзілі ўжо 20 чалавека за «перашкоду ажыццяўленню выбараў», з іх пяць – жанчыны, у адносінах да сямі чалавек справы разглядаліся завочна. Па справах за выбары-2020 агулам былі асуджаны восем чалавек, а за рэферэндум-2022 – 12.

Паводле артыкула 191 Крымінальнага кодэкса беларусаў і беларусак судзілі за заклікі «пайсці ў госці да Ярмошынай», за лісты сябрам выбарчых камісій, за ўлёткі перад рэферэндумам.

аз

Пачаўся чарговы суд над «рэйкавым партызанам» з Віцебска

12.11.2024 14:06
Адміністрацыя бабруйскай калоніі № 2 ініцыявала завядзенне справы супраць палітвязня за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

Марыя Калеснікава сустрэлася са сваім бацькам

12.11.2024 18:09
Да гэтага часу ад Марыі Калеснікавай не было ніякіх вестак больш за 600 дзён.