Беларуская Служба

Кошты на жыллё ў Мінску — максімальныя за 10 гадоў. Што адбываецца на рынку кватэр

15.11.2024 14:18
У кастрычніку пакупнікі традыцыйна аддавалі перавагу 1-пакаёвым кватэрам.
Аўдыё

Пасля невялікага зніжэння пакупальніцкай актыўнасці ў верасні, кастрычніцкі попыт зноў павялічыўся. Пры гэтым вырас і сярэдні кошт квадратнага метра, устанавіўшы новы максімум за 10 гадоў, гаворыцца ў аналітыцы Realt.

Цяперашні ўзровень попыту блізкі да сваіх максімальных значэнняў для сярэдзіны восені, саступаючы толькі 2023 году.

У той жа час колькасць выстаўленых на продаж кватэр у базе Realt у кастрычніку працягнула памяншацца — мінус яшчэ 1, 5%.

Што куплялі ў кастрычніку?

Найбольшую перавагу пакупнікі традыцыйна аддавалі 1-пакаёвым кватэрам — іх доля на рынку склала звыклыя 44%. Але пры гэтым вырасла доля 3-пакаёвых кватэр, якая склала 21% ад усіх здзелак — гэта самае высокае значэнне за гэты год. А вось 2-пакаёвыя кватэры куплялі па-ранейшаму ў 32% выпадкаў.

Кватэры ў новых гатовых дамах, ведзеных у эксплуатацыю ў 2022-2024 гадах, куплялі ў кастрычніку ў 9% выпадкаў, што на 1 працэнтны пункт больш, чым месяцам раней.

Сярод раёнаў часцей за іншых выбіралі Кастрычніцкі і Фрунзенскі, радзей — Цэнтральны і Савецкі. Менш, чым за іншыя месяцы, пакупнікі цікавіліся кватэрамі ў сталінках. У той жа час часцей выбіралі тыпавыя панэльныя і каркасныя дамы.

Што з коштамі?

Сярэдняя цана прададзеных у Мінску кватэр за кастрычнік 2024 года пасля невялікага зніжэння вырасла на 1% і склала 1597 $/м2 — гэта максімальнае значэнне за апошнія 10 гадоў. 


Сярэдняя цана квадратнага метра ў Мінску. Сярэдняя цана квадратнага метра ў Мінску.

У залежнасці ад колькасці пакояў сітуацыя была наступнай (+ медыяна абсалютных коштаў):

1-пакаёвыя кватэры: 1717 $ / м2 (1,5% за месяц) - $ 62-600;

2-пакаёвыя кватэры: 1546 $ / м2 (2,1%) - $ 69 000;

3-пакаёвыя кватэры: 1418 $ / м2 (2,8%) - $ 87 000;

4-пакаёвыя кватэры: 1327 $ / м2 (6,4%) - $ 100 000.

Сярэдні кошт кватэр прапановы за кастрычнік 2024 года ў адносінах да папярэдняга месяца не змянілася і складае 1647 $ / м2.

вх