Напярэдадні прызначаных на студзень прэзідэнцкіх выбараў улады разгарнулі актыўную прапагандысцкую кампанію - і гэта не толькі флэшмоб «Трэба!», паведамляе «Люстэрка».
Ідэалагічны апарат у новай метадычцы атрымаў ад Адміністрацыі Лукашэнкі падрабязныя інструкцыі, як трэба пераконваць беларусаў у неабходнасці «абраць» палітыка на сёмы тэрмін.
Дакумент дэманструе, што прапагандысты робяць стаўку на звыклыя маніпуляцыі: стварэнне ілюзіі народнай падтрымкі, перабольшванне дасягненняў і запалохванне «правакацыямі».
Тэзісы з гэтай метадычкі будуць распаўсюджваць сярод чыноўнікаў, работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў, вайскоўцаў і сілавікоў, медыкаў, настаўнікаў і іншых бюджэтнікаў на абавязковых «днях інфармавання».
яс