Беларуская Служба

Польскія працадаўцы плануюць у 2025 годзе павялічыць прыём на працу замежнікаў

19.11.2024 16:45
У больш чым 125 тысячах прадпрыемстваў у Польшчы працуюць замежнікі. Колькасць такіх фірм павялічваецца.
Ілюстрацыйны здымакImage by Indosup from Pixabay/CC0

Польскія працадаўцы плануюць у 2025 годзе павялічыць працаўладкаванне грамадзян з краін не чальцоў Еўрасаюза, гаворыцца ў справаздачы EWL Group, Legalito і Цэнтру Ўсходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэту. Гэта адзначылі 61 працэнт апытаных кампаній.

Маргарыта Несцярэнка з EWL Group адзначыла, што прычын для працаўладкавання замежнікаў шмат.

- Першым пунктам называецца эластычнасць парцаўладкавання. Ідзецца пра тое, што працаўнікі з-за мяжы больш эластычныя ў пытаннях працоўных кантрактаў, звышмерных гадзін працы, на што палякі не заўсёды пагаджаюцца. Апроч таго ідзецца пра канкурэнцыйнасць на глабальных рынках, а таксама недахоп працаўнікоў на польскім рынку. 42% рэспандэнтаў пазначылі гэты адказ.

Яна дадала, што калі гаворка ідзе пра тое, якой краіне аддаюць перавагу польскія працадаўцы, то Ўкраіна па-ранейшаму застаецца відавочным лідарам.

- Ажно 56% працадаўцаў хацелі б наняць работнікаў з гэтай краіны ў бліжэйшым часе. Нічога тут дзіўнага няма, бо Украіна лічыцца традыцыйнай краніцай працоўнай міграцыі ў Польшчу. Варта звярнуць увагу на ролю азіяцкіх краін. Іх прысутнасць на рынку складае ўжо 39%. Гэта часта звязана з тым, што скарацілася колкасць работнікаў мужчын, якія прыязджалі з Украіны.

У больш чым 125 тысячах прадпрыемстваў у Польшчы працуюць замежнікі. Колькасць такіх фірм павялічваецца.

У даследаванні «Мігранты ў польскіх кампаніях. Практыкі, прагнозы і бар'еры працаўладкавання» бралі ўдзел 200 буйных і сярэдніх прадпрыемстваў, у якіх працуюць замежнікі з-за межаў ЕС.

Даследаванне было праведзена з 25 верасня па 11 кастрычніка гэтага года.

ПР/юл