Беларуская Служба

Актывіста з Гродна завочна асудзілі да 6 гадоў калоніі

21.11.2024 15:02
Актывіста Ежы Грыгенчу прызналі вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў.
СудInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Гродзенскі абласны суд 21 лістапада завочна вынес прысуд актывістку Ежы Грыгенчу: шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф у памеры 1000 базавых велічыняў (40 000 рублёў). Справу разглядаў суддзя Васіль Скок, паведамляе «Вясна».



Актывіста прызналі вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Ежы Грыгенча – вядомы гродзенскі грамадска-палітычны актывіст, якога раней неаднаразова затрымлівалі. З 2020 года знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. Спецвытворчасць супраць яго распачалі яшчэ ў лістападзе 2023 году. Па месцы былога жыхарства актывіста прайшлі некалькі ператрусаў, на маёмасць Грыгенчы і яго жонкі накладзены арышт.

Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

Справу Ежы пачалі разглядаць у Гродзенскім абласным судзе 11 лістапада. Ужо 21 лістапада ў судзе быў агучаны прысуд. Адзначым, што штраф памерам 40 000 рублёў быў прызначаны за «абразу Лукашэнкі».

Меру стрымання Ежы да ўступлення прысуду ў законную сілу пакінулі ранейшую – заключэнне пад варту. Часовае абмежаванне права на выезд Грыгенчы з Рэспублікі Беларусь мусяць адмяніць пасля ўступлення прысуда ў законную сілу. У мэтах забеспячэння выплаты штрафу, накладзены на яго маёмасць арышт, не адмянілі.

аз

15 месяцаў калоніі за «абразу» Лукашэнкі падчас званка ў банк

21.11.2024 11:45
Здзейсненую па тэлефоне абразу суд палічыў публічнай, бо яна была нанесена ў прысутнасці супрацоўніка кантакт-цэнтра «Беларусбанка».