Пачаўся суд над кіраўніком ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыем Кучуком.
50-гадовы Дзмітрый Кучук - былы старшыня партыі «Зялёныя», якая была ліквідаваная беларускім рэжымам у ліпені 2023 года. Палітык працаваў дырэктарам прадпрыемства, якое займаецца зборам і пераапрацоўкай адкідаў. У яго ёсць дарослая дачка.
Кучук быў затрыманы 16 лютага каля расійскага пасольства. Ён прыйшоў пад дыпмісію, каб ускласці кветкі ў памяць аб памерлым палітыку Аляксею Навальным. Праз месяц стала вядома, што супраць Дзмітрыя Кучука была ўзбуджаная крымінальная справа.
Былога старшыню «Зялёных» абвінавачваюць у «закліках да санкцый» і «ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Кучуку пагражае да 12 гадоў пазбаўлення свабоды.
Справу ў Мінскім гарадскім судзе разглядае суддзя Алена Шылько. Палітычныя працэсы яна вядзе як мінімум з 2006 года. Шылько прыгаварыла многіх беларусаў па палітычна матываваных крымінальных справах, сярод якіх - мастак Алесь Пушкін, які памёр за кратамі.
вс