Беларуская Служба

За чатыры гады крызісу ў Беларусі пераслед зазналі 86 хрысціянскіх служыцеляў

01.12.2024 11:47
86 хрысціянскіх служыцеляў зазналі пераслед у Беларусі за чатыры гады грамадска-палітычнага крызісу ў Беларусі.
       . 2020 .
Сілавікі блакуюць уваход у Чырвоны касцёл у Мінску. 2020 год.«Вясна» / Telegram

Паводле інфармацыі ініцыятывы «Хрысціянская візія», з 1 верасня 2020 года да 30 лістапада 2024-га з рэпрэсіямі ў той ці іншай форме сутыкнуўся 31 прадстаўнік Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі, 30 — розных пратэстанцкіх цэркваў, 20 — Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы (БПЦ), 5 — Беларускай грэка-каталіцкай царквы.

Некаторыя хрысціянскія служыцелі былі вымушаныя пакінуць краіну, асобныя знаходзяцца ў няволі ў рамках палітычна матываваных крымінальных спраў і прызнаныя праваабарончай супольнасцю палітвязнямі.

Аўтары даследавання нагадваюць пра пашыраны цяпер метад пераследу — за падпіскі на медыя, якія прызнаныя «экстрэмісцкімі» ў Беларусі.

«Стала вядома, што каталіцкія біскупы прасілі сваіх падначаленых святароў выдаляць старонкі ў сацсетках, асабліва гэта тычыцца тых з іх, каго затрымлівалі і судзілі за нібыта захоўванне экстрэмісцкай прадукцыі — маецца на ўвазе падпіска на старонкі незалежных медыяў», гаворыцца ў даследаванні.

Праваслаўе і каталіцызм — найбуйнейшыя паводле колькасці вернікаў хрысціянскія канфесіі ў Беларусі.

вх