Беларуская Служба

Пенсіянера з Гродзеншчыны аштрафавалі на 2 тыс. рублёў. Магчыма, за колер альтанкі ў двары

05.12.2024 09:28
Мужчыну за крытыку мясцовых уладаў неаднаразова пераследавалі ранейшымі гадамі.
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

Грамадскага актывіста з мястэчка Варняны Астравецкага раёну Гродзенскай вобласці Мікалая Уласевіча аштрафавалі на 50 базавых велічыняў (2 тыс. рублёў) у Астравецкім раённым судзе. Пра гэта паведамляе «Гарадзенская праваабарона».

Дакладна невядома, за што прысуджаны штраф, але, мяркуючы на ранейшых фактах, сілавікам не давала спакою альтанка ў прыватным двары Уласевіча, дзе яны ўгледзелі «няправільнае» спалучэнне колераў у яе афарбоўцы. Гэта было расцэнена як «несанкцыянаваная масавая акцыя».

Мікалая Уласевіча за крытыку мясцовых уладаў неаднаразова пераследавалі ранейшымі гадамі.

вс