16 снежня ў Брэсцкім абласным судзе пачнецца разгляд справы супраць Таццяны Васільевай, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна». Жанчына з’ўляецца маці палітвязня Юліі Лаптановіч, якая ўжо тры гады знаходзіцца за кратамі.
Таццяну Васільеву затрымалі ў Пружанах 27 жніўня 2024 года. Цяпер яна знаходзіцца у брэсцкім СІЗА‑7. Жанчыну будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» - за інтэрв’ю тэлеканалу «Белсат», якое Васільева дала яшчэ ў 2021 годзе.
Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Сянько.
Таццяна Васільева падвяргалася рэпрэсіям і раней. Так, у студзені 2024 года яе затрымалі падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням, а ў лютым асудзілі паводле Адміністрацыйнага кодэксу за «атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамогі».
вс