Беларуская Служба

У Бруселі пачынаюцца «Дні Беларусі»

09.12.2024 11:56
«Дні Беларусі» арганізаваныя ў кантэксце пачатку працы новага складу Еўрапарламенту і на фоне прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, прызначаных на 26 студзеня 2025 году.
Еўрапарламент Shutterstock/Fabrizio Maffei

Еўрапейская служба замежных сувязяў і Еўрапейская камісія ў супрацоўніцтве з Еўрапарламентам арганізавалі «Дні Беларусі» для падтрымкі дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці. Яны праходзяць з 9 па 13 снежня 2024 году ў Бруселі,  – паведамляе svaboda.org.

На імпрэзах чакаецца ўдзел больш як 100 прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, праваабарончых арганізацый, культурных устаноў, а таксама беларускай дыяспары. Запрошаны і прадстаўнікі міжнародных арганізацый.

Сярод іншага, у праграме падзей чакаюцца: інтэрактыўная выстава #FramedInBelarus, створаная беларускай мастачкай Руфінай Базловай і праектам Stitchit & Collectiv; 4-е пасяджэнне Кансультацыйнай групы ЕЗ з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю; шэраг канферэнцый высокага ўзроўню і іншае.

«Дні Беларусі» арганізаваныя ў кантэксце пачатку працы новага складу Еўрапарламенту і на фоне прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, прызначаных на 26 студзеня 2025 году.

эж