Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у Днях Беларусі ў Бруселі

11.12.2024 07:11
Дні Беларусі ў Бруселі арганізоўваюцца Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў і Еўрапейскай камісіяй у супрацоўніцтве з Еўрапейскім парламентам.
Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у Днях Беларусі ў Бруселікрыніца: x.com/Tsihanouskaya

«Я буду працягваць рабіць усё, каб актуальныя для дэмакратычнай Беларусі пытанні заставаліся ў цэнтры ўвагі міжнароднай супольнасці», - сказала Святлана Ціханоўская, якая бярэ ўдзел у Днях Беларусі ў Бруселі. 

«Мы абмяркуем становішча палітвязняў і метады іх вызвалення, а таксама спосабы ціску на рэжым Лукашэнкі», - сказала лідарка беларускай апазіцыі. Яга зазначыла, што зверне ўвагу еўрапейскіх партнёраў на фальш прэзідэнцкай кампаніі будучага года і патлумачыць, што ўмовы для правядзення свабодных выбараў не выконваюцца, і «таму вынікі не вартыя прызнання». Ціханоўская таксама сказала, што пастараецца засяродзіць увагу міжнароднай супольнасці на праблемах Беларусі і абраць канкрэтныя шляхі дапамогі беларусам. 

Дні Беларусі ў Бруселі арганізоўваюцца Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў і Еўрапейскай камісіяй у супрацоўніцтве з Еўрапейскім парламентам. У рамках дзён запланаваны шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку ў чацвер 12 снежня будзе адкрытая арт-інсталяцыя «Нязломныя». Яна прысвечаная праваабаронцам «Вясны», палітвязням Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу, Марфе Рабковай і Андрэю Чапюку.

вс