У Мінску памерла 85-гадовая Валянціна Барадуліна, удава народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Пра гэта паведаміла «Люстэрка», спасылаючыся на старшыню Беларускага ПЭНа Таццяну Нядбай.
Паводле яе слоў, Валянціна Барадуліна памерла ў Мінску на гэтым тыдні. Дакладная дата смерці і яе абставіны невядомыя.
Рыгор Барадулін пражыў з жонкай Валянцінай больш за 50 гадоў. Жанчына ўжо пасля яго смерці напісала пра іх сумеснае жыццё непрыхарошаныя ўспаміны. Сам ён памёр больш за 10 гадоў таму, 2 сакавіка 2014 года.
вс