Беларуская Служба

Пачынаюць судзіць дырэктара сеткі будаўнічых крам «Мацярык»

26.12.2024 10:32
26 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска пачынаецца суд над Аляксандрам Аполькам — дырэктарам сеткі будаўнічых крам «Мацярык».
 .
Аляксандр Аполька.Фота з адкрытых крыніц

Яму інкрымінуецца «народны» артыкул 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі — «актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак». Працэс будзе ўзначальваць суддзя Іна Сівец.

Аляксандра Апольку затрымалі ў жніўні 2024 года. На «пакаяльным відэа» яго прымусілі назваць свой заробак, а праўладныя тэлеграм-каналы назвалі мужчыну «незадаволеным буржуем».

«Мацярык» — гэта сетка будаўнічых гіпермаркетаў, якая складаецца з пяці крам у чатырох гарадах Беларусі — Мінску, Брэсце, Гродна і Віцебску.

@viasna96/вх