Беларуская Служба

У Наваполацку за атрыманне замежнай дапамогі судзяць жонку экс-палітвязня

26.12.2024 14:30
Пераслед родных палітзняволеных за атрыманне дапамогі — звычайная практыка ў Беларусі.
Аўдыё

У Наваполацку па артыкуле аб парушэнні дэкрэта №7 аб атрыманні замежнай бязвыплатнай дапамогі судзяць жонку экс-палітвязня Яўгена Харашкевіча, Ніну Харашкевіч, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Справу Ніны Харашкевіч у судзе Наваполацку разглядае суддзя Зінаіда Балаболава.

Яўген Харашкевіч — навапалачанін, асуджаны на 4 гады калоніі па артыкулах аб распальванні сацыяльнай варожасці (частка 1 артыкула 130 КК), абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК) і грубым парушэнні парадку (частка 1 артыкула 342 КК).

Ён вышэй на волю ў жніўні 2024 года, цалкам адбыўшы свой тэрмін.

вх