Беларуская Служба

У студзені пачнуць судзіць палітзняволенага японца Наканісі Масатосі

27.12.2024 14:01
Японцу інкрымінаваны арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць).
Наканісі Масатосіt.me/viasna96

У студзені пачнуць судзіць палітзняволенага Наканісі Масатосі, паведамляе «Вясна».



Грамадзяніна Японіі затрымалі яшчэ ў ліпені, але падрабязнасці яго пераследу распавялі ў сюжэце БТ толькі ў верасні. Сцвярджалася, што мужчына «ажыццяўляў збор і перадачу на адрас японскай спецслужбы разведвальнай інфармацыі вайсковага характару».

Судовы працэс у дачыненні да японца пачнецца 10 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе. Наканісі інкрымінаваны арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць). Працэс прызначана весці суддзя Анжэла Касцюкевіч. Грамадзяніну Японіі пагражае да 7 гадоў калоніі.

аз

Халезін: «Бяляцкі — добры кандыдат у прэзідэнты»

27.12.2024 07:47
У новым выпуску ТОКу вядомы рэжысёр Мікалай Халезін расказаў, якім чалавекам бачыць палітзняволенага лаўрэата Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага.