Беларуская Служба

Польшча набыла спадарожнікі для арміі. За расіянам Войска Польскае будзе сачыць з космасу

27.12.2024 14:22
Першыя спадарожнікі ў рамках праграмы плануецца вывесці на калязямную арбіту ў 2026 годзе.
     HyperSat   ,      .
Чатыры мікраспадарожнікі назірання на платформе HyperSat забяспечаць Польшчы магчымасці, якіх краіна ніколі раней не мела.Shutterstock/olivier.laurent.photos

У пятніцу, 20 снежня 2024 года, Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы падпісала кантракт на пастаўку спадарожнікавай сістэмы назірання за Зямлёй у рамках праграмы MIKROGLOB. Падпісаны Агенцтвам па ўзбраенні (прадстаўляе Дзяржаўнае казначэйства) і Creotech Instruments S.A. кантракт каштуе 556,7 млрд. злотых (каля 130 млрд еўра), — піша партал forsal.pl.

Дзякуючы новай закупцы павялічацца магчымасці Войска Польскага ў атрыманні разведвальных дадзеных на аснове спадарожнікавых оптыка-электронных сістэм назірання Зямлі. Гэта крытычна важная здольнасць на сучасным полі бою. Без уласных сістэм назірання немагчыма праводзіць атакі на вялікія адлегласці.

Першыя спадарожнікі ў рамках праграмы плануецца вывесці на калязямную арбіту ў 2026 годзе. Чакаецца, што ўся групоўка з чатырох спадарожнікаў будзе гатовая ў 2027 годзе. Вырабленыя Creotech Instruments S.A. касмічныя апараты прызначаны для працы на нізкіх геліясінхроных арбітах (Sun-synchronous orbit, SSO).

Нагадаем, Польшча закупіла перадавыя сродкі ў ЗША і Паўднёвай Карэі, якія дазваляюць атакаваць мэты, якія знаходзяцца за сотні кіламетраў ад польскіх межаў. Польскія F-35 атрымаюць ракеты AGM-158B-2 JASSM-ER, якія будуць паражаць ворага на адлегласці да 1000 км ад носьбіта ракеты. У працэсе цэлеўказання вельмі важна наяўнасць уласных сродкаў разведкі і самым лепшым варыянтам з'яўляецца сістэма ўласных спадарожнікаў. 

Чатыры мікраспадарожнікі назірання на платформе HyperSat забяспечаць Польшчы магчымасці, якіх краіна ніколі раней не мела. Працуючы на ​​нізкай геліясінхронай арбіце, можна фатаграфаваць дадзены ўчастак паверхні планеты ў пастаянную гадзіну, гэта значыць пры розных умовах асвятлення. Спадарожнікі дазволяць Войску Польскаму атрымліваць і перадаваць выявы Зямлі ў дыяпазоне хваль, якія адпавядаюць блізкаму інфрачырвонаму і бачнаму дыяпазонам святла, на прымачы, размешчаныя ў Польшчы.

эж