18-гадовы беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік абыграў белымі нарвежца Магнуса Карлсена на чэмпіянаце свету па рапідзе, які працягваецца ў Нью-Ёрку. Па выніках пяці тураў у Лазавіка 3,5 ачка, і ён займае пакуль 33-е месца. У Карлсена - 2,5 бала і 80-я пазіцыя.
Магнус Карлсен – гэта дзейны пераможца турніру, нагадвае Tribuna.com.
Усяго ў спаборніцтвах бяруць удзел 180 спартсменаў. Пасля пяці тураў лідзіруюць чацвёра шахматыстаў, якія набралі па 4,5 ачка, - расеец Валадар Мурзін, Шант Саргсян з Арменіі, а таксама Лейньер Дамінгес і Дэніэл Народзіцкі з ЗША.
Чэмпіянат свету па рапідзе працягнецца па 29 снежня.
аз