Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 20 чалавек, асуджаных за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці».
Сярод памілаваных — 11 жанчын, 14 асоб з хранічнымі захворваннямі, 10 бацькоў, пры гэтым адна з жанчын выхоўвае чатырох дзяцей. У паведамленні гаворыцца, што ўсе асуджаныя звярнуліся з хадайніцтвамі. Імёны памілаваных пакуль не называюць.
З лета 2024 года гэта ўжо сёмы выпадак памілавання грамадзян, асуджаных па палітычна матываваных справах.
Агулам за паўгода выпусцілі 227 чалавек. Адначасова затрыманні, палітычна матываваны пераслед у краіне працягваюцца.
вх