У 2024 годзе Польшча выдала беларусам каля дзевяці тысяч Карт паляка, такую інфармацыю «Медыязоне» паведамілі ў прэс-службе польскага Міністэрства замежных спраў.
Карта паляка — дакумент, які пацвярджае роднасную і культурную сувязь іншаземца з Польшчай. Ён дае шэраг пераваг у гэтай краіне — атрыманне нацыянальнай візы, адсутнасць неабходнасці атрымліваць дадатковыя дазволы пры працаўладкаванні, спрошчаны працэс атрымання віду на жыхарства і польскага грамадзянства.
У апошнія некалькі гадоў улады Беларусі ўзмацнілі кантроль над грамадзянамі, якія маюць дазвол на жыхарства ў іншай краіне ці другі пашпарт. Увосень 2022 года Лукашэнка загадаў «разабрацца» з тымі грамадзянамі Беларусі, хто мае іншае грамадзянства, ДНЖ ці «карту паляка».
Лукашэнка таксама ў 2024 годзе падпісаў закон «Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь», паводле якога кандыдатамі ў прэзідэнты не могуць быць беларусы, у якіх ёсць ці было замежнае грамадзянства, замежны ВНЖ або дакумент, які дае права на льготы ў іншай краіне — такім дакументам з'яўляецца «карта паляка».
вх