Беларуская Служба

Германія спрасціла афармленне візаў, у тым ліку для беларусаў

04.01.2025 11:28
Міністарка замежных спраў Германіі Аналена Бербак лічыць, што такое новаўвядзенне пасадзейнічае прыцягненню ў краіну кваліфікаваных спецыялістаў з усяго свету.
.
.фота: radyjo.net

З 1 студзеня жыхары Беларусі могуць падаваць анлайн-заяўкі на афармленне візы на ўезд у Германію. Прычым заяву праз камп'ютар можна аформіць як на студэнцкую, так і на працоўную візу, Blaue Karte, Chancenkarte і іншыя тыпы доўгатэрміновых папер, - паведамляе «Наша Ніва». 

Паслугу можна выкарыстоўваць у 167 прадстаўніцтвах Германіі па ўсім свеце, уключаючы Беларусь. Пры гэтым анлайн-заяўка недаступная, напрыклад, жыхарам Расіі, Казахстана ці Таджыкістана.

Міністарка замежных спраў Германіі Аналена Бербак лічыць, што такое новаўвядзенне пасадзейнічае прыцягненню ў краіну кваліфікаваных спецыялістаў з усяго свету. Дыпламат адзначыла, што ў цяперашні час дзяржава не можа дазволіць сабе, каб доўгі працэс афармлення дакументаў і чакання перашкаджалі таленавітым людзям прыязджаць у Германію працаваць.

эж