Беларуская Служба

Падчас візіту кіраўніка МЗС Польшчы ў Парыжы будзе закранацца пытанне санкцый у адносінах Беларусі

06.01.2025 08:11
Візіт Радаслава Сікорскага ў Парыж з'яўляецца важным элементам дыпламатычнай дзейнасці, накіраванай на ўмацаванне супрацоўніцтва ў Еўропе.
    .
Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі. screen https://www.youtube.com/watch?v=7XLJcGt2Q68

Прэзентацыя прыярытэтаў польскага старшынства ў Радзе Еўрасаюза і абмеркаванне задач, якія стаяць перад супольнасцю - гэта галоўныя мэты сённяшняга візіту міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага ў Парыж.

Кіраўнік польскай дыпламатыі возьме ўдзел у Канферэнцыі паслоў Французскай Рэспублікі. Ён таксама сустрэнецца з міністрам Еўропы і замежных спраў Францыі Жан-Ноэлем Баро (Jean-Noël Barrot).

Візіт Радаслава Сікорскага ў Парыж з'яўляецца важным элементам дыпламатычнай дзейнасці, накіраванай на ўмацаванне супрацоўніцтва ў Еўропе. Карыстаючыся старшынствам у Еўрапейскай радзе, польскія ўлады хочуць максімальна павялічыць падтрымку Украіны і захаваць палітыку санкцый супраць Расіі і Беларусі.

Дэвіз польскага старшынства - "Бяспека, Еўропа". Як падкрэслівае міністр Сікорскі, умацаванне бяспекі і ўстойлівасці Еўрапейскага саюза з'яўляецца прыярытэтам. Бліжэйшыя паўгода — таксама магчымасць замацаваць за Польшчай пазіцыю адной з пяці найважнейшых краін супольнасці.

IAR/нг