Беларуская Служба

Сяргея Міхалка абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі

11.01.2025 11:23
Пра гэта стала вядома пасля таго, як комік Слава Камісарэнка апублікаваў здымкі стэнда «Іх шукае міліцыя» з аддзялення мінскай Дзяржаўтаінспекцыі.
            ,
Комік Слава Камісарэнка апублікаваў здымкі стэнда «Іх шукае міліцыя» з аддзялення мінскай Дзяржаўтаінспекцыі,Фота: С. Камісаранка

Супраць Сяргея Міхалка распачалі крымінальную справу. Выканаўцу абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Пра гэта стала вядома пасля таго, як комік Слава Камісарэнка апублікаваў здымкі стэнда «Іх шукае міліцыя» з аддзялення мінскай Дзяржаўтаінспекцыі, — паведамяле партале reform.news.

На ім размешчана фота самога Камісарэнкі, якому завочна прысудзілі 6 гадоў калоніі, Міхалка, а таксама фатографаў Яўгена Канаплёва і Юліі Лейдзік, якія абвінавачваюцца ў грубым парушэнні грамадскага парадку.

У 2020 годзе Сяргей Міхалок заявіў, што ўсе яго праекты не будуць выступаць у Беларусі да поўнай змены ўлады. Спявак таксама выступіў у падтрымку ўсебеларускай забастоўкі і народнага ўльтыматуму. У тым жа годзе Уладзімір Зяленскі прысвоіў яму званне заслужанага артыста Украіны. Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе артыст запусціў тур па Еўропе і Паўночнай Амерыцы ў падтрымку Украіны.

эж